13 траўня долар патаннеў на 120 рублёў, еўра — на 110

У сераду, 13 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар патаннеў на 120 рублёў — да 14 160, курс еўра знізіўся на 110 — да 15 920 рублёў. Курс расійскага рубля вырас з 281,5 да 286,5 беларускага рубля.  

Нагадаем, у аўторак, 12 траўня, долар патаннеў на 40 рублёў — да 14 280, курс еўра вырас на 40 — да 16 030 рублёў, курс расійскага рубля не змяніўся і складаў 281,5 беларускага рубля.  

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі