12:53 Максім Мірны выйшаў у трэці круг турніру серыі "Мастэрс"

 Максім Мірны працягвае паспяховае выступленне ў адзіночным разрадзе турніру серыі "Мастэрс" у Монтэ-Карла з прызавым фондам 2.082.500 еўра.
18 красавіка беларускі тэнісіст, які займае 54-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшаў у трэці круг (1/8 фіналу), абыграўшы аргенцінца Серхіо Ройтмана (93) - 7:5, 6:4.

Наступным сапернікам Мірнага будзе Робін Содэрлінг (28) са Швецыі, які ў сераду перамог "пасеянага" пад трэцім нумарам расіяніна Мікалая Давыдзенку (4) - 6:4, 6:7 (6:8), 6:3.

Мірны і Содэрлінг сустракаліся пяць разоў. Чатыры разы мацнейшым быў скандынаў. Апошнюю перамогу ён атрымаў у лютым у Мінску, дзе праходзіў матч 1/8 фіналу Кубка Дэвіса.

У парным разрадзе турніру ў Монтэ-Карла беларускі спартоўца і швед Ёнас Б'ёркман стартуюць з другога круга (1/8 фіналу).

Мірны з'яўляецца двухразовым пераможцам гэтага турніру ў пары (у 2003 і 2006 гадах), Б'ёркман - трохразовым (2001, 2002, 2006).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі