12:49 Працягваецца ліквідацыя наступстваў аварыі на трубаправодзе

У Віцебскай вобласці працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі на расійскім трубаправодзе "Унеча - Вентспілс". Як паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, у аварыйна-ратавальных работах заняты 112 чалавек і 76 адзінак тэхнікі. Паводле яго слоў, 3 красавіка па берагавой зоне і воднай паверхні ракі Ула на адлегласці чатырох кіламетраў былі рассыпаныя 4 тоны абсарбенту.

На працягу дня праведзена вырубка кустоў і ачышчана берагавая лінія ракі Ула на плошчы 1.200 квадратных метраў. Праведзена ачыстка берагавой зоны ракі Заходняя Дзвіна на плошчы 600 квадратных метраў. Рассыпана 300 кілаграм абсарбенту па акваторыі ракі. З воднай гладзі Заходняй Дзвіны сабрана і вывезена 2 тоны сумесі абсарбенту і забруджанай вады.

Паводле яго слоў выратавальніка, ад наступстваў аварыі ніхто не пацярпеў і не назіраецца мору рыбы ў рэках Ула і Заходняя Дзвіна. Ажыццяўляецца пастаянны маніторынг узроўню забруджання рэк Ула і Заходняя Дзвіна, вядуцца работы па высвятленні прычын аварыі, вызначэння матэрыяльных затрат па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі і нанесенага экалагічнага ўрону.

Нагадаем, 23 сакавіка ў 18.20 на полі каля вёскі Быцева Бешанковіцкага раёна зарэгістравана ўцечка дызельнага паліва з магістральнага трубаправода дыяметрам 377 міліметраў, які залягае на глыбіні 0,8 метра. Аварыя была лакалізавана 23 сакавіка ў 23.00. Паводле звестак прадпрыемства "Захадтранснафтапрадукт", аб'ём уцечкі нафты склаў прыкладна 120 тон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі