12:48 Сіўчыка будуць судзіць 4 красавіка

Сёння ў Мінску не адбыліся суды над Вячаславам Сіўчыкам і Вінцуком Вячоркам.
Разгляд адміністрацыйнай справы Сіўчыка перанесены на 4 красавіка, а Вячорка ў суд не з’явіўся, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, абодва палітыкі былі затрыманыя 13 сакавіка, нібыта, за дробнае хуліганства. Аднак неўзабаве іх выпусцілі, а разгляд іх справаў быў перанесены.

Тым часам напярэдадні Дня Волі па ўсёй Беларусі праходзяць затрыманні і суды над актывістамі дэмакратычных партый і арганізацый. Усіх іх абвінавачваюць пераважна ў дробным хуліганстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі