12:17 Апазіцыйныя палітыкі наведалі хворых на анкалогію дзяцей

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, актывіст партыі Міхась Васілеўскі і член рады моладзевага крыла партыі "Моладзь БНФ" Стась Багданаў 21 красавіка перадалі пацыентам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах (Мінскі раён) кнігі на беларускай мове, кампакт-дыскі з беларускамоўнымі версіямі вядомых мультфільмаў, цацкі і адзенне.
Усё гэта было сабрана мінчанамі на заклік аргкамітэта "Чарнобыльскага шляха-2007".

Госці таксама ўручылі падарункі і павіншавалі з днём нараджэння двухгадовага мінчаніна, які знаходзіцца ў цэнтры на хіміятэрапіі.

У адказ, супрацоўнікі цэнтра падарылі гасцям зборнік літаратурных твораў пацыентаў клінікі "Бераг надзеі", які ў быў выдадзены у мінулым годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі