12:00 Міліцыя прапануе беларусам зарэгістраваць зброю

Беларусы атрымалі права да 1 ліпеня дабраахвотна легалізаваць у міліцыі незарэгістраваную грамадзянскую зброю. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Да ўвядзення ў органах унутраных справаў сістэмы рэгістрацыі зброі грамадзяне нашай краіны мелі права набываць грамадзянскую зброю без адпаведнага дазволу.

Гэта датычыць, напрыклад, паляўнічых гладкаствольных стрэльбаў. Зараз праваахоўныя органы спрабуюць разабрацца са значнай колькасцю незарэгістраванай зброі, якая яшчэ з савецкіх часоў знаходзіцца ў руках насельніцтва і не захоўваецца належным чынам.

Калі да 1 ліпеня яе ўладальнікі з’явяцца ў міліцыю, іх вызваляць ад адміністрацыйнай адказнасці.


Паведамляе «Інтэрфакс»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі