12 красавіка ў Беларусі вырас толькі курс еўра
![12 красавіка ў Беларусі вырас толькі курс еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-1204.jpg.webp?itok=FvRXKXCq)
Па выніках таргоў, якія адбыліся 12 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША не змяніўся — 2,1131 рубля, курс еўра вырас — з 2,3838 да 2,3839 рубля. Курс расійскай валюты наадварот панізіўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2734 беларускага (у чацвер — 3,2815).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,15%.