Вы тут

12 чэрвеня ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

БЕЛТА

12 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара вырас — з 2,0712 да 2,0722 беларускага рубля, курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3451 да 2,3489 рубля. У Дзень Расіі патаннела толькі расійская валюта: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2022 беларускага (у аўторак — 3,2118).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,11%.