12 чэрвеня долар падаражэў на 9 рублёў, еўра патаннеў на 38

У пятніцу, 12 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара вырас на 9 рублёў — да 15 345, еўра патаннеў на 38 рублёў і складае 17 224, курс расійскага рубля амаль не змяніўся, учора ён складаў 280,96 беларускага рубля, сёння — 280,23.

Нагадаем, у чацвер, 11 чэрвеня, курс долара знізіўся на 17 рублёў — да 15 336, еўра патаннеў на 118 рублёў і складаў 17 262, курс расійскага рубля знізіўся з 280,97 да 280,96 беларускага рубля.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі