11:53 У Сарове і ў Беларусі з'явяцца храмы-двайняты

Пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва храма ў імя Царскіх Страстацерпцаў у Сарове. Пра гэта паведамляе сайт Ніжагародскай епархіі.   Па словах плябана Сароўскай царквы ў гонар Усіх Святых Льва Юшкова, пад будаўніцтва храма ўжо вылучаны ўчастак зямлі ў жылым раёне горада.

Для новай царквы выкарыстоўваўся сучасны праект аднаго з беларускіх храмаў. «Гэты праект зроблены з улікам усіх кананічных патрабаванняў храмавага дойлідства», — адзначыў Алег Пратаповіч, кіраўнік майстэрні «Экопроект+», якая і займалася праектаваннем.

Паводле задумы, новы храм зможа змясціць да 1000 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі