11:42 На хімфаку БДУ афіцыйна гандлявалі алкаголем

Шматлікія парушэнні выявіў Камітэт дзяржкантролю падчас праверкі арганізацыі харчавання ў вышэйшых і спецыяльных навучальных установах сталіцы. У корпусе хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта афіцыйна прадавалі алкагольныя напоі. Ні рэктарат, ні выканаўчыя органы ўлады, ні міліцыя ў гэтым парушэння не ўбачылі, адзначае Камітэт дзяржкантролю ў сваёй справаздачы.

У буфеце лінгвістычнага ўніверсітэта кошты былі завышаны на 76% страваў. У многіх інтэрнатах, дзе адсутнічаюць сталоўкі і буфеты, для студэнтаў не былі створаны ўмовы для самастойнага прыгатавання ежы.

Інфармуе газета «Ежедневник»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі