11:14 Пад цягнік мінскага метро трапіў чалавек

Каля 10:30 пад цягнік мінскага метро на станцыі “Плошча Леніна” трапіў чалавек. Рух цягнікоў па першай лініі спынены, другая лінія метро працуе ў звычайным рэжыме. Зараз на станцыі працуюць медыкі і выратавальнікі, да месца здарэння выехаў галоўны рэвізор.

Калі аднавіцца рух цягнікоў па першай лініі, пакуль невядома, але на станцыі “Плошча Леніна” “Еўрапейскаму радыё” пракаментавалі, што гэта адбудзецца не раней, чым цела вынуць з-пад колаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі