11:11 Мілінкевіч заклікае абнародаваць прозвішчы “фальсіфікатараў”

Сёння ў Мінску пройдзе чарговае паседжанне Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Асноўнае пытанне, вынесенае на павестку дня – падрыхтоўка і правядзенне абласных рэгіянальных сходаў АДС, якія маюць за мэту вырашыць існуючыя ў кіраўнічых структурах аб’яднаных дэмсіл спрэчныя моманты. Аляксандр Мілінкевіч, які падчас паседжання будзе старшыняваць, адзначыў, што на сённяшняй Палітрадзе найперш трэба разабрацца з тымі прэтэндэнтамі на ўдзел у Кангрэсе АДС, якіх злапалі на фальсіфікацыях. Яны павінны быць пазбаўленыя права ўдзельнічаць у Кангрэсе, а таксама ў рэгіянальных сходах. Прозвішчы “фальсіфікатараў” павінны быць абнародаваныя. Па-другое, да прыняцця рашэння на рэгіянальныя сходы ў абавязковым парадку павінна быць вынесена пытанне абрання старшыні Палітрады. Абіраць старшыню Палітрады павінен толькі прадстаўнічы Кангрэс. На рэгіянальных сходах павінны быць таксама прыняты парадак фармавання кіраўнічых органаў аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі