11 траўня курс долара вырас на 27 рублёў

11 траўня курс долара вырас на 27 рублёў

У панядзелак, 11 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павысіўся на 27 рублёў — да 19 461, курс еўра панізіўся на 15 і складае 22 165 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 293,78 да 293,67 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,01%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 6 траўня, курс долара ЗША павысіўся на 45 рублёў — да 19 434, курс еўра панізіўся на 66 і складаў 22 180 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся —  да 293,78 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі