11 сакавіка долар упаў яшчэ на 172 рублі

11 сакавіка долар упаў яшчэ на 172 рублі

11 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютная таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягнуў падзенне і апусціўся яшчэ на 172 рублі — да 20 666. Еўра наадварот вырас на 130 рублёў і цяпер яго курс складае 22 984 рублі. Расійскі рубель таксама працягвае рост — з 292,97 да 294,04 беларускага.

У адносінах да кошыку валют беларускі рубель знізіўся на 0,07%.

Нагадаем, што ў чацвер, 10 сакавіка курс долара знізіўся на 142 рублі — да 20 838. Еўра патаннеў на 179 рублёў да 22 854 рублёў. Расійскі рубель вырас ад 289,87 да 292,97 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі