11 кастрычніка курс долара працягнуў зніжэнне

11 кастрычніка курс долара працягнуў зніжэнне

У аўторак, 11 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара зноў знізіўся — з 1,9137 да 1,9130 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся з 2,1391 да 2,1259. Вырас курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0735 беларускага (10 кастрычніка — 3,0682).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,13%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 10 кастрычніка курс долара знізіўся — з 1,9149 да 1,9137 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,1282 да 2,1391.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі