10 жніўня ў Беларусі вырас курс еўра

10 жніўня ў Беларусі вырас курс еўра

У сераду, 10 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 1,9658 да 1,9652 беларускага рубля. А вось курс еўра вырас — з 2,1769 да 2,1902. 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0323 беларускага рубля (у панядзелак — 3,0338).

Беларускі рубель знізіўся ў параўнанні да кошыка валют на 0,16%.

Як перадавала Еўрарадыё, 9 жніўня курс долара знізіўся з 1,9662 да 1,9658 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1831 да 2,1769. 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0338 беларускага рубля (у панядзелак — 3,0281).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі