10 лістапада ў Беларусі знізіўся курс еўра

10 лістапада ў Беларусі знізіўся курс еўра

У чацвер, 10 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс еўра рэзка знізіўся — з 2,1332 да 2,0885 беларускага, курс долара, наадварот, вырас — з 1,9083 да 1,9109. Як і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0132 беларускага (у сераду было 2,9820).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,16%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 9 лістапада, курс долара ЗША вырас — з 1,9062 да 1,9083 беларускага рубля, курс еўра таксама павысіўся — з 2,1064 да 2,1332 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі