10 кастрычніка ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

10 кастрычніка ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У панядзелак, 10 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся — з 1,9149 да 1,9137 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,1282 да 2,1391. Знізіўся курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0682 беларускага (7 кастрычніка — 3,0737).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 7 кастрычніка, курс долара знізіўся — з 1,9156 да 1,9149 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1451 да 2,1282.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі