1 жніўня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

1 жніўня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

У панядзелак, 1 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 1,9958 да 1,9799 (19 799 старымі) беларускага рубля. Курс еўра таксама знізіўся — з 2,2141 да 2,2102 (22 102 старымі). 100 расійскіх рублёў каштуюць 2,9989 беларускага (у пятніцу было 2,9754).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,03%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 29 ліпеня, курс долара ЗША вырас з 1,9899 да 1,9958 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,2089 да 2,2141.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі