1 лютага ў Беларусі вырас курс долара
![1 лютага ў Беларусі вырас курс долара](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-2711.jpg.webp?itok=dRJZrumZ)
1 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1499 да 2,1575 беларускага рубля. Курс еўра наадварот пайшоў наніз — з 2,4725 да 2,4705 рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2884 беларускага (у чацвер — 3,2898).
У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,07%.