З'явіўся ўнікальны сайт з мапамі Беларусі розных часоў

Сайт belpast.com / скрыншот
Сайт belpast.com / скрыншот

Беларус Андрэй Клопаў пры дапамозе ChatGPT стварыў унікальны і вельмі цікавы праект: сайт з мапамі Беларусі розных часоў.

Старадаўнія мапы Беларусі накладваюцца на сучасную — так можна арыентавацца і параўноўваць, знаходзіць цікавыя змены. Напрыклад, што з’явілася там, дзе 300 гадоў таму знаходзілася якая-небудзь вёска.

Як піша blizko.by, агулам на сайце сабрана сотня мапаў і здымкаў з 1613 па 1953 гады — 340 гадоў картаграфічнай гісторыі Беларусі.

З'явіўся ўнікальны сайт з мапамі Беларусі розных часоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі