З’явіўся першы дыпламаваны спецыяліст па The Beatles

Ліверпульскі ўніверсітэт выдаў першы дыплом спецыяліста па The Beatles 53-гадовая канадская спявачка Мэры-Лу Захалан-Кэнэдзі стала першай уладальніцай ступені магістра ў сферы вывучэння The Beatles, паведамляе BBC News.

Прысвечаны The Beatles курс быў уведзены ў ліверпульскім Універсітэце ў 2009 годзе. На яго запісаліся 12 чалавек, уключаючы Мэры-Лу. Яна стала першай студэнткай, якая атрымала ад універсітэта дакумент пра прысуджэнне ёй адпаведнай навуковай ступені.

Выпускніца адзначыла, што курс быў няпростым, але займальным. І яна даведалася шмат новага пра тое, як The Beatles уплываюць на розныя сферы нашага жыцця.

Фота: wallpaperbase.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі