З'явіліся падрабязнасці пра ДТЗ ва Украіне з мікрааўтобусам з Беларусі

З'явіліся падрабязнасці пра ДТЗ ва Украіне з мікрааўтобусам з Беларусі

З'явіліся падрабязнасці пра ДТЗ у Мікалаеўскай вобласці Украіны з мікрааўтобусам з Беларусі. Раніцай 20 ліпеня на 289-м кіламетры аўтадарогі Кіеў — Адэса Volkswagen сутыкнуўся ў фурай, якая спынілася з-за няспраўнасці. Загінулі 5 чалавек, 12 чалавек атрымалі траўмы. Вядома, што на мікрааўтобусе беларусы вярталіся з адпачынку з Адэсы ў Гомель.

"СБ. Беларусь сегодня" паведамляе, што рэйсавы мікрааўтобус належыць гомельскай кампаніі "ОксАльЯнс". У ім было 17 чалавек. Дзяцей не было. Кіроўца, які загінуў, быў адным з заснавальнікаў фірмы. Партал tut.by дадае, што ў цяжкім стане знаходзіцца адзін чалавек (мужчына, у якога закрытая чэрапна-мазгавая траўма), у рэанімацыі — трое.

Як інфармуе БЕЛТА, гомельскія медыкі гатовыя аказаць дапамогу ў транспарціроўцы на радзіму пацярпелых у аўтааварыі. У выпадку, калі дазволяць украінскія медыкі і будуць заявы ад сваякоў, ва Украіну адправяць рэанімабілі. Гомельскія спецыялісты гатовыя аказаць пацярпелым, іх сваякам і кваліфікаваную псіхалагічную дапамогу.

Украінская паліцыя адкрыла "гарачую лінію" для сваякоў загінулых і пацярпелых: +38 (0512) 53-11-13.

З'явіліся падрабязнасці пра ДТЗ ва Украіне з мікрааўтобусам з Беларусі
Фота: mk.npu.gov.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі