З'явілася відэа вываду ўкраінскіх войск з Дэбальцава (відэа)

Ва ўкраінскіх СМІ з'явіліся відэакадры вываду ўкраінскіх вайскоўцаў і тэхнікі з Дэбальцава. Як паведамляе УНІАН са спасылкай на спікера АТА Андрэя Лысенку, украінскія вайскоўцы сыходзяць з горада са штатнай зброяй. Ваенную тэхніку, якую немагчыма ўзяць з сабой, яны абясшкоджваюць, каб яе не выкарысталі сепаратысты.

Між тым прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што ніякага акружэння Дэбальцава не было. Паводле яго словаў, украінскія ваенныя часці "выйшлі планава і арганізавана". Сёння кіраўнік Украіны сам адправіўся ў зону Антытэрарыстычнай аперацыі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі