ЗВР Беларусі за кастрычнік павялічыліся на 0,8% да 4,666 млрд долараў

ЗВР Беларусі за кастрычнік павялічыліся на 0,8% да 4,666 млрд долараў

У кастрычніку ў параўнанні з вераснем золатавалютныя рэзервы Беларусі (ЗВР), разлічаныя па стандартах МВФ, павялічыліся на 0,8%, або на 38,1 млн долараў, у параўнанні з вераснем 2015 года, паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі.

ЗВР, разлічаныя па стандартах МВФ, з пачатку года скараціліся на 7,8% (на 392 млн долараў) да 4 млрд 666,7 млн долараў. 

Залатавалютныя рэзервы, разлічаныя па нацыянальных стандартах, з пачатку года скараціліся на 556,2 млн долараў, ці на 9,7%. За кастрычнік павялічыліся на 117,8 млн (на 2,3% да верасня 2015) да 5 млрд 159,8 млн долараў.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў паспрыялі паступленне сродкаў ад продажу аблігацыяў, намінаваных у замежнай валюце, купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты.

“Адмоўны ўплыў на стан рэзерваў аказала пагашэнне краінай знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, а таксама памяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў”, адзначаецца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

Фота: golos.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі