Зводка баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны

Паланёныя ўкраінскімі вайскоўцамі "зялёныя чалавечкі" / OneNews Украіна
Паланёныя ўкраінскімі вайскоўцамі "зялёныя чалавечкі" / OneNews Украіна

24 лютага Расія вядзе наземныя і паветраныя баі на тэрыторыі Украіны. Паводле інфармацыі афіцыйных прадстаўнікоў украінскіх ведамстваў, атакі расійскіх Узброеных сіл адбіваюцца, прымаюцца контрмеры. Украінскія сілавікі асабліва завастраюць увагу на неабходнасці супраціву насельніцтва хвалі дэзынфармацыі з расійскага боку.

Галоўны меседж заяў — пазіцыі ўкраінскімі вайскоўцамі не кінутыя, агрэсія войскаў РФ стрымліваецца.

"З 5:00 24.02 УСУ вядуць інтэнсіўныя баі на лініі наступу праціўніка. На паўночным і паўднёвым кірунках сітуацыя напружаная. Ідзе бой за аэрапорт Гастомель, а таксама Генічэск, Скадоўск, Чаплінку, — піша ў фэйсбуку галоўнакамандуючы УС Украіны Валерый Залужны. Таксама ён дадае: — З тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выпушчана чатыры балістычныя ракеты ў паўднёва-заходнім напрамку".

Сводка боевых действий на территории Украины
Допіс на афіцыйнай старонцы Міністэрства абароны Украіны / facebook.com/MinistryofDefence.UA

"Баі сканцэнтраваныя ў раёне Шчасця і станіцы Луганскай. УС РФ неаднаразова спрабавалі фарсіраваць раку і прабіць нашу лінію абароны. Украінскія падраздзяленні аператыўна рэагуюць на сітуацыю і не даюць ворагу адпачыць. Цяпер Шчасце пад поўным кантролем украінскіх вайскоўцаў.

У ходзе баёў праціўнік панёс цяжкія страты ў людскіх сілах і тэхніцы і адступіў. Вайскоўцы УС РФ трапілі ў палон", — піша намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Сводка боевых действий на территории Украины
"У раёне Глухава вайскоўцы выкарысталі СТРК "Джавелін" і знішчылі калону з 15 танкаў Т-72" / facebook.com/UkrainianLandForces

Таксама ўкраінскія афіцыйныя ведамствы публікуюць відэа знішчэння расійскай тэхнікі ўдарнымі беспілотнікамі "Байрактар".

"На кантрольна-прапускных пунктах пры ўездзе ў Кіеў усталёўваюць ахоўныя збудаванні, што можа абцяжарваць уезд. Улады Кіева просяць паставіцца да гэтага з разуменнем і не распаўсюджваць інфармацыю пра перамяшчэнне ўкраінскіх вайскоўцаў і авіяцыі", — паведамляюць у Цэнтры стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі Украіны.

"Памежнікі разам з УСУ і іншымі сіламі бяспекі і абароны працягваюць абараняць Украіну. Узброеныя фармаванні дзяржавы-агрэсара РФ ажыццяўлялі ўварванне па многіх напрамках.

Агонь па памежных падраздзяленнях і кантрольна-прапускных пунктах ажыццяўляўся артылерыяй і авіяцыяй, а потым перамяшчалася вайсковая тэхніка.

У прыватнасці, расійская агрэсія мела месца ў Луганскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Жытомірскай, Херсонскай, Адэскай абласцях, на востраве Змяіны. У залежнасці ад развіцця сітуацыі памежныя падраздзяленні перасоўваюцца на рэзервовыя пазіцыі і працуюць разам з украінскімі вайскоўцамі", — так піша ўкраінская памежная служба.

Еўрарадыё ў пастаянным рэжыме назірае за падзеямі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі