ЗША заўтра аб'явяць пра новыя санкцыі супраць Расіі

"Мы далучаемся да Еўрапейскага Саюза", — сказаў ён і дадаў, што скаардынаваныя санкцыі супраць Расіі з'яўляюцца адказам на яе незаконныя дзеянні ва Украіне (было адзначана, што Расія ўвяла туды свае войскі з цяжкай вайсковай тэхнікай ды працягвае дэстабілізаваць сітуацыю). Паводле слоў Барака Абамы, будуць паглыбленыя і пашыраныя санкцыі супраць фінансавага, энергетычнага і абарончага сектараў Расіі. "Гэтыя меры павялічаць палітычную ізаляцыю Расіі і эканамічную цану для Расіі, асабліва ў галінах, важных для прэзідэнта Пуціна і тых, хто блізкі да яго", — заявіў прэзідэнт ЗША.

Падрабязнасці новых санкцый стануць вядомыя ў пятніцу, 12 верасня. Нагадаем, заўтра будуць апублікаваныя і новыя санкцыі ЕС супраць Расіі.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі