ЗША заклікаюць Расію дапамагчы ў вызваленні місіі АБСЕ ва Украіне

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў тэлефоннай размове з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым выказаў занепакоенасць з нагоды “правакацыйных перасоўванняў расійскіх войск” каля ўкраінскай мяжы.



У суботу на брыфінгу ў Славянску прадстаўнік мясцовай самаабароны заявіў, што апалчэнцы пакуль не збіраюцца адпускаць замежных назіральнікаў, бо лічаць іх шпіёнамі.



Як паведаміла агенцтва РИА Новости, пазней сепаратысты абвясцілі пра сваю гатоўнасць абмяркоўваць лёс затрыманых з афіцыйнымі прадстаўнікамі Расіі. Расійскае МЗС распаўсюдзіла заяву, згодна з якой Масква мае намер зрабіць усё магчымае, каб назіральнікі былі вызваленыя.



Тым часам агенцтва Рэйтэр са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Нямеччыны перадае, што ва Украіну накіравалася група парламенцёраў, якая паспрабуе дамагчыся вызвалення назіральнікаў. Паводле звестак Рэйтэр, сепаратысты могуць абмяняць затрыманых назіральнікаў АБСЕ на сваіх апалчэнцаў, арыштаваных украінскімі ўладамі, перадае УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі