ЗША ўпершыню больш чым за паўстагоддзя адправілі апарат на Месяц
![Апарат прызямліцца на Месяц у канцы зімы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/gdttxfew4aarosc.jpg.webp?itok=AavLXUtC)
Апарат прызямліцца на Месяц у канцы зімы / twitter.com/ulalaunch/
8 студзеня ЗША ўпершыню больш чым за паўстагоддзя адправілі спушчальны апарат на Месяц. Толькі цяпер гэта зрабіла не дзяржаўнае агенцтва NASA, а прыватныя кампаніі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Месяцовую экспедыцыю арганізавалі канкурэнты Ілона Маска. Цяжкая ракета Vulcan Centaur кампаніі United Launch Alliance павезла на Месяц зонд Peregrine 1, зроблены кампаніяй Astrobotic Technology.
Ракета стартавала з мыса Канаверал у ЗША. Чакаецца, што апарат прызямліцца на Месяц 23 лютага.
![ЗША ўпершыню больш чым за паўстагоддзя адправілі апарат на Месяц](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GDTjr9oWgAAy2On.jpg.webp?itok=xYUsf4Ai)
LIFTOFF of the first United Launch Alliance #VulcanRocket! pic.twitter.com/wZMlPxWr4l
— ULA (@ulalaunch) January 8, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.