ЗША папярэджвалі Расію пра тэракт менавіта ў "Крокусе" — Washington Post

Крокус Сіці Холл

Крокус Сіці Холл / Reuters

ЗША папярэджвалі Расію аб падрыхтоўцы тэракту "Ісламскай дзяржавы". І ў гэтым папярэджанні гаварылася, што напад можа здарыцца менавіта ў "Крокусе Сіці Холе", піша Washington Post са спасылкай на свае крыніцы ў амерыканскіх уладных колах.

У расійскіх спецслужбах пацвердзілі, што атрымлівалі "пэўную інфармацыю" ад амерыканскіх калегаў, але гэтая "інфармацыя была занадта агульнай і не дазволіла выявіць да канца тых, хто ўдзельнічаў у гэтым страшным злачынстве". Гэта заявіў у аўторак кіраўнік расійскай Службы замежнай выведкі Сяргей Нарышкін.

Са слоў крыніц Washington Post, інфармацыя была перададзеная расійскаму боку яшчэ 6 сакавіка. А затым амерыканская амбасада ў Маскве папярэдзіла сваіх грамадзян, якія знаходзяцца ў РФ, пра пагрозу нападу. У якасці верагодных аб'ектаў нападу ў гэтым папярэджанні згадваліся і "канцэрты".

ВВС адзначае, што амерыканскія спецслужбы дзеляцца інфармацыяй аб падрыхтоўцы тэрактаў нават з недружалюбнымі краінамі. Яны, у прыватнасці, папярэджвалі Іран аб нападзе ІД у Кермане. Напад адбыўся ў студзені.

Нагадаем, тэракт у падмаскоўным "Крокус Сіці холе" адбыўся 22 сакавіка. Сярод загінулых ёсць і трое беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі