Вы тут

ЗША настойваюць на прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці за рэпрэсіі і Украіну

Святлана Ціханоўская і Хілары Клінтан / фота офіса Святланы Ціханоўскай

Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская перадала амерыканскім палітыкам пакет дакументаў з доказамі саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Таксама прадстаўнікам ЗША перададзеная інфармацыя пра лазейкі, фірмы і краіны, якімі карыстаецца рэжым для абыходу санкцыяў.

ЗША будуць настойваць на прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых у межах міжнародных інстытуцыяў і судоў за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у ваенных злачынствах супраць Украіны. У красавіку ўжо адбылася першая кансультацыйная сустрэча з удзелам міжнародных юрыстаў, адвакатаў і следчых у гэтай справе, — паведамляе офіс Святланы Ціханоўскай.

Акрамя таго, для процідзеяння расійскай і рэжымнай дэзінфармацыі будзе створаная працоўная група ці пастаянны канал камунікацыі для дэмакратычных сілаў з тэхналагічнымі кампаніямі. Сярод такіх кампаній Microsoft і Google.

Санкцйная палітыка ЗША будзе і далей накіраваная на ізаляцыю рэжыму. 

Разглядаецца блакаванне актываў памагатых рэжыму за мяжой і замарозка валютных рэзерваў Нацбанка да правядзення новых свабодных выбараў, — дадае офіс.

Ціханоўская паехала ў ЗША на пахаванне Мадлен Олбрайт, 65-й дзяржсакратаркі ЗША. Ціханоўская і Олбрайт сустракаліся летась у Вашынгтоне.

Падчас апошняга візіту Ціханоўская сустрэлася з шэрагам амерыканскіх палітыкаў. У прыватнасці з дзяржсакратаром Блінкенам і намесніцай дзяржсакратара Шэрман. Таксама адбылася кароткая размова з Білам і Хілары Клінтан, якія наведвалі Мінск у 1994 годзе.

Пра эканоміку Беларусі падчас вайны ва Украіне і вынік санкцый у эфіры Еўрарадыё распавёў эканаміст, прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.