Зроблена ў Кітаі: абедзенны стол — 92 млн., крэсла — 12 млн. рублёў

У аддзеле элітнай мэблі ў гандлёвым павільёне “Дом мэблі” каля Камароўскага рынку ў Мінску можна пабачыць кухонны гарнітур “Александрыя”, зроблены ў Кітаі. У камплект уваходзіць стол, шэсць крэслаў, правая і левая вітрыны, горка і падстаўка для кветак.

Стол каштуе 92 мільёны рублёў (больш за 6 тысяч долараў), адно крэсла — 12 млн (каля 800 долараў), адна вітрына — 72 млн (амаль 5 тысяч долараў), а падстаўка для кветак даражэй за крэсла на 90 долараў. Агулам камплект элітнай мэблі каштуе больш за 24 тысячы долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі