Вы тут

Зонд NASA ўпершыню дасягнуў атмасферы Сонца

Адбыўся "гіганцкі скачок у сонечнай навуцы" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Зонд NASA ўпершыню дасягнуў атмасферы Сонца. Parker Solar Probe некалькі разоў уваходзіў у карону і выходзіў з яе. Ён сабраў там ўзоры часціц і магнітных палёў, зрабіў здымкі. У NASA адзначаюць, што адбыўся "гіганцкі скачок у сонечнай навуцы".

"Дакрананне да самога рэчыва, з якога зроблена Сонца, дапаможа навукоўцам атрымаць важную інфармацыю аб нашай бліжэйшай зорцы і яе ўплыве на Сонечную сістэму", — гаворыцца ў паведамленні.

Здымкі Parker Solar Probe / nasa.gov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.