Золатавалютныя рэзервы Беларусі крыху падраслі

Залатыя зліткі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Залатыя зліткі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 8 мільярдаў долараў у эквіваленце і склалі на 1 лютага 2023 года, па папярэдніх дадзеных, 8 мільярдаў 142,8 мільёна долараў. Пра гэта паведамілі у Нацбанку.

За студзень міжнародныя рэзервовыя актывы краіны павялічыліся на 2,7% (плюс 213,3 мільёна долараў). Нагадаем, у снежні 2022-га яны таксама прыраслі — на 1,6% (плюс 131,8 мільёна долараў да лістапада 2022).

Што забяспечыла гэты рост, невядома. У Нацбанку нагадалі, што са жніўня 2022 года публікуюць інфармацыю аб ЗВР "без дэталізацыі іх структуры, а таксама ўказання фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі