Зняты з пасады гендырэктар "Белкнігі"?

Зняты з пасады гендырэктар "Белкнігі"?

У панядзелак у СМІ з'явілася інфармацыя, што зняты з пасады гендырэктар "Белкнігі" Аляксандр Вашкевіч. Нібыта падставай для гэтага стала "недастатковае прасоўванне літаратуры беларускіх [дзяржаўных] выдавецтваў". Абавязкі гендырэктара часова выконвае намеснік гендырэктара Генадзь Сілінскі. На сайце "Белкнігі" па-ранейшаму гендырэктарам пазначаны Вашкевіч.

Летась Аляксандр Вашкевіч у інтэрв'ю расійскай "Литературной газете" назваў топ-10 самых прадаваных кніг у нашай краіне. Паводле яго слоў, "трэцяя пазіцыя — твор Віктара Марціновіча "Рэвалюцыя" на беларускай мове... Чацвёртая — Оруэл "1984".

У траўні 2022-га дзяржпрапаганда спрабавала даказаць, што Мінінфарм Беларусі не забараніў кнігу-антыўтопію "1984" Джорджа Оруэла. Але адначасова "Белкніга" прыбрала "1984" са сваіх паліц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі