Знойдзены старажытны партрэт Ісуса Хрыста (фота)

Знойдзены старажытны партрэт Ісуса Хрыста (фота)

Знойдзены старажытны партрэт Ісуса Хрыста. Гісторыкі з Універсітэта Хайфы заўважылі яго на столі старажытнай хрысцільні на поўдні Ізраіля. Мяркуецца, што гэта ці не самая старажытная выява Хрыста. На ёй збаўца мала падобны на кананічныя партрэты, інфармуе gazeta.ru.

Знаходка была зроблена ў нацыянальным парку Шыўта, які ўключае ў сябе руіны старажытнага горада. Чырвоны пігмент на сцяне знайшлі яшчэ каля ста гадоў таму, але якасць выявы была такой кепскай, што яна не прыцягнула ўвагі навукоўцаў. І толькі нядаўна яны выпадкова заўважылі, што некаторыя лініі на сцяне ўтвараюць вока. Была зроблена рэканструкцыя партрэта.

Ёсць версія, што малюнак быў зроблены ў дзень хрышчэння Ісуса Хрыста. Каля яго знойдзены і іншыя сляды пігмента, а значыць побач былі намаляваны і іншыя асобы. Раней у гэтай хрысцільні знайшлі выяву больш дарослага Хрыста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі