Зноў запрацаваў сайт "Народнай Волі"
![Зноў запрацаваў сайт "Народнай Волі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/narvolia-1808.jpg.webp?itok=jTv6J3kP)
Сайт "Народнай Волі" зноў працуе. У рэдакцыі выдання атрымалася аднавіць да яго доступ.
Днямі сайт заблакавалі па рашэнні Мінінфарма: ён не адчыняўся ні з Беларусі, ні з-за мяжы. Блакаванне было настолькі глыбокім, што супрацоўнікі рэдакцыі не мелі доступу нават да “адмінкі”.
Сёння на сайце з'явіліся дзве новыя публікацыі. Як піша ТГ-канал "Позірк", у рэдакцыі пацвердзілі аднаўленне доступу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.