Знізіліся тэмпы росту злачыннасці непаўналетніх, звязанай з наркотыкамі

У Беларусі знізіліся тэмпы росту злачыннасці непаўналетніх, звязанай з наркотыкамі. Пра гэта 18 траўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў Віталь Янчын, начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі:

"Тэмпы росту злачыннасці непаўналетніх, звязанай з наркотыкамі ўдалося знізіць у 2,5 разы. На жаль, рост колькасці нарказлачынстваў, здзейсненых з удзелам непаўналетніх, усё роўна значны — 65%..."

Пры гэтым са спайсамі звязана каля 90% ад усіх нарказлачынстваў, адзначыў Янчын. Паводле слоў прадстаўніка Міністэрства ўнутраных спраў, за чатыры месяцы 2015 года колькасць злачынстваў з удзелам непаўналетніх вырасла на 18%.

На прэс-канферэнцыі было заяўлена, што МУС прапануе ўвесці для непаўналетніх наркаманаў прымусовае накіраванне ў закрытыя лячэбныя ўстановы.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі