Зніклую ў Мінску школьніцу знайшлі “з выкарыстаннем высокіх тэхналогіяў”

Зніклую ў Мінску школьніцу знайшлі “з выкарыстаннем высокіх тэхналогіяў”

Мінская міліцыя знайшла школьніцу, якая 3 снежня пасля школы не вярнулася дадому. 15-гадовая Валерыя Суднік адсутнічала пяць дзён. Абвестка пра яе пошук з’явілася 6 снежня.

Праваахоўнікі высветлілі, што дзяўчына была ў таварыстве сваіх сяброў. Школьніцу перадалі бацькам. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыі адзначаюць, што дзяўчыну знайшлі “з выкарыстаннем метадаў высокіх тэхналогіяў”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі