Змяніўся кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю

Польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч абраны новым кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю. Ён з’яўляецца сябрам партыі “Грамадзянская платформа”. Раней гэтую пасаду займаў дэпутат Багдан Кліх, цяперашні міністр абароны Польшчы. Прыярытэтам у сваёй дзейнасці на бліжэйшыя паўтары года Пратасевіч называе вырашэнне пытання пра зніжэнне кошту шэнгенскіх візаў для грамадзян Беларусі і распрацоўку сумеснай стратэгіі ЕС і ЗША па падтрымцы прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі на парламенцкіх выбарах восенню 2008 года.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі