Змітра Каспяровіча з Акрэсціна прывезлі ў бальніцу з гіпертанічным крызам

У 11-ю клінічную клінічную бальніцу з гіпертанічным крызам прывезлі з ізалятара на Акрэсціна былога палітвязня Змітра Каспяровіча.  Нагадаем, апазіцыйны актывіст быў затрыманы ў Мінску 15 сакавіка. У яго машыне знайшлі налепкі з залікам падтрымаць шэраг апазіцыйных арганізацый. Каспяровіча асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства.

Аднак на Акрэсціна яму стала кепска. Уначы хлопцу выклікалі хуткую дапамогу. Лекары прынялі рашэнне пра шпіталізацыю Змітра Каспяровіча і завезлі яго ў бальніцу, інфармуе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі