Зміцер Дашкевіч падаў заяву на амапаўцаў, якія яго збілі 7 лістапада

Зміцер Дашкевіч падаў заяву на амапаўцаў, якія яго збілі 7 лістапада

Зміцер Дашкевіч падаў у Першамайскі РУУС Мінска заяву пра тое, што яго збілі 7 лістапада падчас затрымання. Як паведамляла Еўрарадыё, актывіст з паплечнікамі сарваў адкрыццё помніка Леніну каля Мінскага трактаранага завода і быў затрыманы.

Пасля выхаду з міліцыі Дашкевіч распавёў, што з ім жорстка абыходзіліся ў аўтобусе пасля затрымання: сунуўшы пальцы ў нос, задзіралі яму галаву, а таксама тыкалі ў рот гумовай дубінкай.

У каментары Радыё "Свабода" Дашкевіч паведаміў, што заяву ў яго ўзялі без праблем і далі накіраванне на судмедэкспертызу, каб зняць пабоі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі