Злодзей скраў дублёнку разам з манекенам

Жаночую дублёнку, якая каштуе амаль два мільёны беларускіх рублёў, скраў з віцебскай крамы "Валянціна" невядомы злодзей.
Адбылося гэта за паўгадзіны да закрыцця, прычым злачынца знёс дублёнку… разам з манекенам, на які тая была апранута. Супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебска падазраюць у крадзяжы 38-гадовага непрацуючага, які раней ўжо быў судзімы.

Дзе знаходзяцца дублёнка і манекен, невядома. Загадкай пакуль застаецца і тое, што больш спадабалася злодзею — цёплае адзенне ці лялька ў выглядзе дзяўчыны.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі