Жыхары ЗША адзначылі Хэлоўін святочнымі шэсцямі

У традыцыйным святочным маршы прынялі ўдзел тысячы жыхароў Нью-Ёрка. Зрэшты, гэтым разам героямі параду сталі не монстры і пачвары, а выбітныя палітыкі краіны. Сярод касцюмаў пераважалі кандыдаты ў прэзідэнты і віцэ-прэзідэнты Джон Маккейн, Барак Абама, Сара Пэйлін, Джозэф Байдэн. Апынуўся ў іх ліку і адзін з герояў перадвыбарнай кампаніі рэспубліканцаў сантэхнік Джо. Удзельнікі параду не абыйшлі ўвагай і сусветны фінансавы крызіс. Шэсце адкрылася пахаваннямі Тлустага ката. Менавіта так у Штатах мянуюць мэнэджмент фондавага рынку краіны. Удзельнікі марша неслі транспарант з надпісам «Тлусты кот памёр» і вялізнага надзіманага ката на насілках. Яшчэ адным арыгінальным касцюмам быў долар, які падае. Адзін з удзельнікаў шэсця нёс у руках цацачны парашут, да якога былі прывязаныя даляравыя купюры. Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у найбліжэйшы аўторак. Рэха Масквы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі