Жыхары “Малінаўкі” не далі пабудаваць запраўку пад сваімі вокнамі

Жыхары мінскага мікрараёна Малінаўка-4 не далі пабудаваць аўтазапраўку каля дамоў па вуліцы Слабадская і Рафіева. 4 гады яны змагаліся з забудоўшчыкам, абышоўшы чыноўнікаў розных узроўняў. У выніку, будаўнічыя працы спынілі канчаткова. Праўда афіцыйнага дакумента на гэты конт пакуль няма, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”. Дарэчы, недалёка ад таго месца, дзе планавалася пабудаваць запраўку, знаходзіцца кальцавая аўтадарога, вялікая аўтастаянка, дыспетчарская станцыя і ЦЭЦ-4.

Жыхары мікрараёна звярнуліся да ўладаў з просьбай зрабіць на месцы запраўкі сквер для дзяцей. Аднак мясцовая адміністрацыя адмовіла: на гэтым месцы нельга высаджваць дрэвы, паколькі іх карані могуць пашкодзіць газаправод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі