Жыхары Літвы бачаць пагрозу ў Расіі і Беларусі

Жыхары Літвы бачаць пагрозу ў Расіі і Беларусі

Жыхары Літвы бачаць пагрозу ў Расіі і Беларусі, лічаць іх самымі несяброўскімі краінамі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага на замову літоўскага МЗС.

Як інфармуе прэс-служба літоўскага знешнепалітычнага ведамства, калі Расію несяброўскай краінай назвалі 64% апытаных, дык Беларусь — 20% (гэта другое месца). За апошні год негатыўныя ацэнкі павялічыліся на траціну. Літоўцы мяркуюць, што іх краіна павінна больш супрацоўнічаць з Латвіяй, Польшчай, Эстоніяй і Германіяй. 65% падтрымліваюць сяброўства Літвы ў Еўрасаюзе.

З вынікаў апытання вынікае, што ў Літве значна скарацілася папулярнасць расійскіх тэлеканалаў (на траціну ў параўнанні з 2015-м).

Жыхары Літвы бачаць пагрозу ў Расіі і Беларусі
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі