Жыхары Баранавіцкага раёна жывуць у намётавым гарадку ў лясах Ганцаўшчыны

Каля дзесяці жыхароў Баранавіцкага раёна жывуць у намётавым гарадку ў лясах Ганцаўшчыны.  Там днямі афіцыйна дазволілі збор журавінаў і яны вырашылі добра зарабіць, таму збіраюцца правесці ў Ганцавіцкім раёне некалькі тыдняў. Большасць “лясных жыхароў” – пенсіянеры, адной жанчыне хутка споўніцца 70 гадоў.

Ежу яны рыхтуюць на вогнішчы, ваду бяруць з недалёкай рачулкі. Некаторыя збіраюць да 30 літраў журавінаў за дзень. Адзначым, што за кілаграм ягад нарыхтоўшчыкі плацяць ад 3000 да 3500 рублёў.

Алесь Літоўчык
, Еўрарадыё, Ганцавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі