Жыхарку Докшыцаў будуць судзіць за дапамогу рэпрэсаваным

Жыхарку Докшыцаў будуць судзіць за дапамогу рэпрэсаваным

Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу на 33-гадовую жыхаркіу Докшыцаў. Яе вінавацяць у фінансавай дапамозе рэпрэсаваным.

Абвінавачанне вылучанае па  ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці). Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Паведамляецца, што 12 жніўня на розных інтэрнэт-рэсурсах жанчына ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю пра збор грошай для рэпрэсаваных беларусаў. Ад13 жніўня па 19 снежня 2020 года ад імя фонду яна пералічыла больш за 37 тысяч рублёў. Гэтыя грошы пайшлі на аплату штрафаў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў ды іншую матэрыяльную дапамогу.

На цяперашні час жанчына ўзятая пад варту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі