Жыхарка Слоніма адзначыла сваю першую пенсію дэбошам у краме

Сваю першую пенсію жыхарка Слоніма адзначыла дэбошам у краме, а пасля ў міліцыі. Жанчына зайшла у краму, каб набыць віна.
Ёй падалося, што прадаўшчыца няправільна разлічылася, і яна пачала крычаць. Пазней яна запусціла ў прадаўшчыцу бутэльку віна.

У міліцыянтаў яна папрасіла прабачэння, і прасіла яе не затрымліваць, спасылаючыся на тое, што менавіта ў гэты дзень яна атрымала сваю першую пенсію і збіралася яе адзначыць.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі